Я сваю краіну маю.
Я не курд і не удмурт.
А настрой мне узнімае
Беларускамоўны гурт.
Гэй! Гэй! Гэй! Гэй!
Сыпце, хлопцы, весялей!
Хай спявае-грае лоўка
Наша звонкая гуртоўка.
Ты адкуль такі прыгожы?
Файна круціш модны вус.
Я з-над Нёмну, я з-над Сожу.
Я - бяссмертны беларус.
Гэй! Гэй! Гэй! Гэй!
Сыпце, хлопцы, весялей!
Хай спявае-грае лоўка
Наша звонкая гуртоўка.
Ты адкуль такая пава,
Мілая сардэчная?
Я - Рагнеда. Я - Прадслава.
Беларуска вечная.
Гэй! Гэй! Гэй! Гэй!
Сыпце, дзеўкі, весялей!
Хай спявае-грае лоўка
Наша звонкая гуртоўка.
Гэй! Гэй! Гэй! Гэй!
Дружна! Разам! Весялей!
Непатрэбна нам тусоўка -
Дайце нам гуртоўку!
02/04/03
Іншыя навіны
31/12/2011
На сайце новыя Герадоцінкі!
31/12/2011
Са святам усіх беларусак і беларусаў!
13/03/2011
Прывітанне ўсім! На сайце - новыя Герадоцінкі...
02/02/2011
Мой дзясяты раман размешчаны на сайце
06/01/2010
Запрашаю ўсіх!
25/12/2009
Віншую ўсіх са Святам Божага Нараджэння!
21/10/2009
Пачаў працу над новым раманам
18/10/2009
Скончыў працу над сваім раманам "Пра лісоўчыка, злога хлопчыка"