Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Адвароткі
Мае жаданні
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Мае жаданні

Мае жаданні

Калі б нехта некага недзе
Перапісваць пачаў у звяры,
Стаць хацеў бы я Белым Мядзведзем,
Жыць ля айсберга, белай гары.

Я хадзіў бы ад рання да рання
Па пустыні сваёй снегавой.
І калыска паўночнага ззяння
Калыхалася б над галавой.

Я хацеў бы зрабіцца Дэльфінам,
Вольна плаваць і тут і там,
Паміж хваляў зелёных і сініх
Шлях паказваць марскім караблям.

Стаць нядрэнна было б Аленем,
Да крыніцы з сябрамі ісці
І глядзець як у лесе вясеннім
Пачынае пралеска цвісці.

Але толькі пры ўсім пры гэтым
(Кім бы лёс не прызначыў стаць)
Я хачу застацца Паэтам
І для вас, дзеці, вершы пісаць.

 

Колькасць прачытаўшых: 3492
Колькасць вогдукаў: 1

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007