Проза
Чалавек з брыльянтавым сэрцам
След ваўкалака
Назаві сына Канстанцінам
Пра лісоўчыка злога хлопчыка
Паэзія
Калі б вы былі жывыя...
Дождж бясконцы, дождж бяссонны...
Прачынайся, душа. Ты жыла ў падзямеллі...
Там, дзе пахкае шматтраўе...
Паедзем дамоў на Пятра...
ІНТЭРВ'Ю НА ВЯСКОВАЙ ВУЛІЦЫ
Туман майго дзяцінства быў бялейшы...
... А хто няўдалы ...
ПЕСНЯ АПОШНІХ КАСІЯНЕРАЎ
Туга і жах - глядзець на снег...
Біблія
Птушыны Кароль
Беларускія гарады
Ведаю - дзянёк настане...
Беларусь, ты не забыта...
ЧЫРВОНЫ КАСЦЁЛ
ГІМН МІНСКА
ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Герадоцінкі
Герадоцінкі, або Сны аб снах
Герадоцінкі-2, або Пагоня за сабой
Герадоцінкі-3, або У пошуках сератаніну
Герадоцінкі-4, або Галактыка галюцынацый
Герадоцінкі-5, або Бакавы зрок
Герадоцінкі-6, або Жыццё без нас
Герадоцінкі-7, або Там, дзе вецер і лес
Герадоцінкі-8, або Паміж Месяцам і Сонцам
Герадоцінкі-9, або Ду ю спік па-беларуску
Герадоцінкі-10, або Арытмія
Песні
Беларуская застольная
Публіцыстыка
Быць зямлі сваёй сынам
А ці былі вы на беларускім Эверэсце?
Святло зямное
Свой агеньчык
Генералы Айчыннага Року, Або Тры Камандоры
Для дзяцей
Адвароткі
Мае жаданні
Аўдыё
Вялікае перасяленне
Сцяпан Дайнека
Навуковыя публікацыі
Праект гімна горада Мінска
Праект гімна Рэспублікі Беларусь
... А хто няўдалы ...
... А хто няўдалы -
Ішоў у вандалы.
Вандалам яно лягчэй.
Не трэба ламаць плячэй,
Не трэба сляпіць вачэй,
Ні грукаць касцьмі, бы Кашчэй.
Раз-два-тры!
Чужое бяры.
Ідзі ў цары.
Пі і жары.
Спі на грудзях да яснай зары
У суседскай жонкі і яго ж сястры.
Скажы, вандал, -
Ці маеш ідэал?
З чыйго дыхання збудаваў п'едэстал?
Якога колеру твая кроў і кал?
З чыіх касцей зрабілі рагаткі
Маленькія вандаляняткі?
Ты толькі попел і друз любіў.
Ты ўсё патрушчыў, скарэжыў, разбіў.
І там, дзе шумеў жыцця шквал,
Застаўся адзін, як палец, вандал.
Стаіць, і думка мазгі шкрабе:
"Што б яшчэ разбіць?"
Пачаў біць сябе.
Сам сябе -
Па хары,
Па ілбе!
Стаіць вандал у крыві і ў пене,
Яму даспадобы са-ма-зні-шчэн-не.
Ляжаць на пяску, як курапаткі,
Вандаліха, вандаляняткі -
Пясок засыпае мёртвыя пяткі...
Наверх
<< Папярэдняя частка
Наступная частка >>
Колькасць прачытаўшых: 2509
Колькасць вогдукаў: 0
Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:
Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Стварэнне сайта
- ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007