Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Біблія

Ты кніжкай дзяцінства майго не была.
Сцяжынкаю школьнай са мной не ішла.
Ад крыўды я ў пекла скокнуць гатоў -
Цябе прачытаў толькі ў дваццаць гадоў.
О Біблія! Новы падвышаны свет.
О Біблія! Віфлеем, Назарэт.
Суровасць пустыняў… Азёр пекната…
Трызненні Марыі… Пакуты Хрыста…

    (Хрысту пакінулі крыж і цвікі,
    Спякотнага неба крывавую лютасць,
    А самі пайшлі, адзеўшы вянкі,
    Кахаць, піць віно, іграць на лютнях.
    Згасаў, канаў, паміраў Хрыстос.
    Яму не хапала слёз).

І вось я на палубе дрогкай стаю
І бачу між хваляў дэльфінаў сям'ю.
І там, куды ўдалеч гляджу з-пад рукі,
У моры Міжземным дэльфініцца Кіпр.
Стаю паміж соцень маўклівых людзей,
І сэрца грукоча: Хутчэй! Хутчэй!
Спяшай, карабель белабокі, туды,
Дзе веры Хрыстовай квітнеюць сады!
Стаю. Не прысяду. Чакаю. Не сплю.
І тую краіну, як дом свой, люблю.
А дзень дагарае, бы свечка ў акне.
І чорнае неба глядзіць на мяне.
Над сном пілігрымаў, над морам начным
Ляціць з залатою трубой херувім,
Плыве карабель у Святую Зямлю,
Хрыстос асвятляе шлях караблю.

 

Колькасць прачытаўшых: 2967
Колькасць вогдукаў: 0

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007