Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Там, дзе пахкае шматтраўе...

Памяці паэта Анатоля Вялюгіна


Там, дзе пахкае шматтраўе,
Дзе жывуць чмялі, кузюры,
Ты на дачы ля Заслаўя
Слухаў шум лясное буры.

Беларускай ліры вершнік,
Адмірал, ты зведаў беды,
Галубоў любіў і вершы,
Быў і сам, як голуб, белы.

Не хлусіў, не хібіў ты,
Перад бонзамі не кленчыў.
З лесу, з даўкай цемнаты,
Мы ішлі на твой агеньчык.

Пачарнела неба столь.
Больш не ўстаць да локця локаць.
Сын Сцяпанаў Анатоль,
На якіх жывеш аблоках?...

 

Колькасць прачытаўшых: 2553
Колькасць вогдукаў: 0

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007