Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Эпілог

Эпілог

Яны амаль адначасова , як па камандзе , усхапіліся з зямлі . Агледзеліся . Зірнулі адзін на аднога .

- Што гэта было ? – спытаў Лявон Кукарэка і пачаў тармасіць свой мабільны тэлефон – баяўся , што паламаў .

- У самую-саменькую макаўку кожнага з нас , спадары і спадарыні , пацалавала неба , - гарэзліва зсміхнулася Эльвіра Скаблінская , - Нельга бегаць у навальніцу . Сядайма ў мой аўтамабіль .

- Куды паедзем ? – заклапочана спытаў Вітаўт Гарткевіч , калі селі ў “ Шкоду “ .

- Куды дарога выведзе , - весела і энергічна прамовіў Аляксандр Лісоўскі .

Паімчаліся па шашы . Толькі мільгалі слупы і свістаў вецер .

- Янаў- Палескі , - прачытаў на дарожным указальніку Іван Мастоўскі .

Гарадок быў чысты , утульны , дагледжаны , а людзі надзіва ўсмешлівыя і прыветлівыя . Над прыгожым будынкам гарвыканкаму свежы вецер раздзімаў два сцягі – бела-сіні сцяг Еўразвязу і бел-чырвона-белы сцяг дакладна такога ж колеру як стужкі на парадным адзенні Маскоўскага праваслаўнага Патрыярха . На пытанне дзе тут гастраном малады шчыгульны міліцынер эфектна казырнуў і на чысцейшай беларускай мове падказаў дарогу . Ужо ў гастраноме Антон Даніловіч-Гоцкі , узяўшы тры бутэлькі “ Крамбамбулі “, пацікавіўся колькі рублёў яна каштуе .

- Якія рублі ? – весела здзівіўся сімпатычны вусаценькі прадавец , - Ужо восем гадоў як жывем у Еўразвязе , у Еўропе . Дзе ты бачыў тыя рублі ? Гані еўрыкі !

 

2009 год . Узгор”е – 2 .

 

Колькасць прачытаўшых: 439
Колькасць вогдукаў: 2

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007