Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

А ці былі вы на беларускім Эверэсце?

14 ліпеня 2001 года (пасля абеду ў суботу) разам са сваімі сямейцамі я наведаў “вышэйшую кропку Беларусі над узроўнем мора”, гару Дзяржынскую. Ніякай гары, вядома, няма. На машынным двары саўгаса “Камсамолец”, на задворках двара, пад красамоўнай шыльдаю “Место для хранения списанной техники”, усталяваны знак, які гаворыць аб тым, што гэта і ёсць самае высокае месца нашай краіны – 345 метраў над узроўнем мора. Даўно, яшчэ са школьнага дзяцінства, марыў аб гэтым. І ў душы варухнулася радасць. Але глянуў наўкол, убачыў каля памятнага знака паламаныя разбітыя іржавыя шкілеты камбайнаў і іншай сельгастэхнікі, убачыў расхрыстаныя брудныя рамонтныя памяшканні, паўголых п’янаватых механізатараў, такіх жа паўголых салдатаў з суседняй радыёлакацыйнай станцыі, якія, калі мы зайшлі да іх, спалі проста на падлозе, і толькі ўздыхнуў. Якая краіна – такая ў яе і “вышэйшая кропка”. Ні на сантыметр не ўзнімемся мы ў вачах сусветнай супольнасці, калі не навучымся простым рэчам – узяць у рукі венікі, рыдлёўкі і падмесці-пачысціць тэрыторыю вакол памятнага знака. Толькі і ўсяго.
Цікава было б даведацца, што думаюць на гэты конт нашы навукоўцы, а таксама кіраўніцтва Дзяржынскага раёна.

 

Колькасць прачытаўшых: 2913
Колькасць вогдукаў: 0

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007