Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Генералы Айчыннага Року, Або Тры Камандоры

“ Генералы Айчыннага Року,
Або Тры Камандоры”


( СЦЭНАРНЫ ПЛАН МУЗЫЧНАГА КАНЦЭРТУ)

Зала Мінскага лядовага палацу. На сцэне – Вядучы і Вядучая. Яны апрануты ярка і экстравагантна. На плячах у Вядучага пышныя рознакаляровыя эпалеты – ён іграе ролю “генерала ў адстаўцы”.

Вядучы: Добры дзень, дарагія сябры!
Вядучая: Добры дзень! Добры дзень! Як шмат вас у зале, прыгожых і вясёлых!
Вядучы: Вітаем усіх, хто сёння прыйшоў
На наша вясновае,
На наша вясёлае,
На наша музычнае шоў!

Вядучая: Вітаем усіх, хто рашыў сабрацца
У гэтым цудоўным Лядовым палацы!
Ведай, Айчына!
Ведай, Народ!
Нашы песні растопяць лёд!

Зала апладзіруе.

На сцэне з”яўляецца музычны гурт. Ён іграе нешта бадзёра-натхнёнае!

Вядучая: Наш канцэрт вядуць:
Генерал у адстаўцы Лявон Рок-Рокскі!

Вядучы: І выхаванка Парыжскага, Смольнага і Смалявіцкага інстытутаў благародных
Дзявіц непараўнальная Крамбамбуля Рокская!

Зала апладзіруе.

Вядучы: Дарэчы, прабачце, шаноўная спадарыня, але што гэта за імя ў Вас такое ...
Крамбамбуля?

Вядучая: Ніякіх сакрэтаў ні ад Вас, ні ад нашых дарагіх гледачоў у мяне няма, пан
Генерал. Такое вельмі-вельмі прыгожае імя мне далі мае любімыя бацькі –
Фірма “Белпі – Беларускае пітво”. Я ведаю, што яны прысутнічаюць на
Нашым канцэрце. Дзякуй Вам, дарагія мама і тата!

Прыціскае рукі да грудзей,
“ З гумарам” кланяецца,
азіраючыся на “заднік”
з рэкламай “Белпі”.

Вядучы: Чулі-чулі мы пра тваіх бацькоў, дарагая Крамбамбулечка. Дарэчы, давай
Пярэйдзем на “ты”. Згода?

Крамбамбуля: Ды не магу я “тыкаць” генералу! У інстытуце благародных дзявіц
нас такому не вучылі.

Лявон Рок-Рокскі: Што ж, тады, дазволь, я буду да цябе , дарагая Крамбамбуля,
Звяртацца як да сваёй малодшай сястрычкі, а ....

Крамбамбуля: А я , пан генерал, буду па вайсковаму статуту звяртацца да Вас на
“Вы”.

Лявон Рок-Рокскі: Окэй! Ітак, шаноўная публіка, пачынаем наш грандыёзны музычны
Суперканцэрт “Генералы Айчыннага Року, або Тры Камандоры”!
Спонсар канцэрту фірма “Белпі – Беларускае пітво”! Прашу
Абрынуць на гэтую сцэну вашыя бурныя доўганесціхаючыя авацыі!

Зала апладзіруе.

Крамбамбуля: Шаноўны генерал Рок-Рокскі, а што такое “камандоры”?

Лявон Рок-Рокскі: Адразу відно, Крамбамбулечка, што не вучылі цябе ў Смалявіцкім
Благародным інстытуце армейскім прамудрасцям. Ваенная энцыкла-
Педыя! Том пяты! Старонка дзвесце сёмая! Камандор – гэта:
Эй: Вышэйшы кіраўнік рыцарскага Ордэна.
Бі: Галоўны распарадзіцель спаборніцтваў па конным і аўтамабіль-
Ным спорце.
Сі: Адміральскі чын на флатах некаторых еўрапейскіх краін.

Крамбамбуля: Брава, генерал!

Лявон Рок-Рокскі: Такім чынам, дарагія сябры, сёння разам з вамі судзіць наш Супер-
Канцэрт, вызначаць пераможцаў і ўручаць Суперпрызы будуць Тры
Камандоры! Слава Камандорам! Ура!

Зала апладзіруе.

Крамбамбуля: Мячы... Шаблі... Цяльняшкі... Папахі...
Дэвіз наш не той, што быў учора.
Сёння з намі не Тры Чарапахі.
Сёння з намі Тры Камандоры!

Зала аплпдзіруе.

Лявон Рок-Рокскі: А зараз, шаноўная публіка, славутыя і непераможныя Камандоры
З”явяцца перад вамі.
Камандор Адзін, да бар”еру!

З-за кулісаў на сцэну
Бадзёра і эфектна выходзіць
Камандор Адзін. Ён у рыцарскай
Экіпіроўцы, у шлеме, з мячом
У руках. Камандор салютуе
Публіцы мячом.

Камандор Адзін: Я – гродзенскі старОста камандор Давыд Гарадзенскі! У 1314 годзе я разбіў пад Навагрудкам крыжаносцаў. Дзе ворагі?!

У гэты час з-за кулісаў
Выскоквае рыцар з мячом.
Камандор Адзін некалькі хвілін
Фехтуе з ім, перамагае.

Лявон Рок-Рокскі: Камандор Два, да бар”еру!

На сцэну бадзёра выходзіць
Кавалерыст у бурцы, у папасе,
З шабляй. Ён камандуе: Кавалерыя, рыссю!
І сам імітуе рухі – быццам едзе
На кані. Потым заўважае
Гледачоў. Я – камандор генерал-маёр кавалерыі Леў Даватар! У снежні 1941 я
Сек пад Масквой фашыстаў! Кавалерыя, к бою!

Зала аплпдзіруе.

Лявон Рок-Рокскі: Крамбабулечка, пакажы ўсім нам свой камандзірскі голас.

Крамбамбуля: Камандор Тры, да бар”еру!

На сцэну выходзіць марак,
У цяльняшцы, у бесказырцы, з
Біноклем на грудзях. Ён замірае,
Узіраецца ў залу праз бінокль,
Гаворыць: Перыскоп па левым борце! Падрыхтаваць тарпедныя апараты!

Потым “убачыў” публіку: Я – віцэ-адмірал Валянцін Дрозд! Штармавой ноччу 1941
Году я правёў караблі Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштад!
Маім імем названа вуліца ў Мінску! Ад імя ўсіх Камандораў
Віншую вас, дарагія, з 60-годдзем вызвалення Беларусі ад
Фашысцкай акупацыі!

Зала бурна апладзіруе.

Лявон Рок-Рокскі: Дзякуй вам, адважныя Камандоры! Мы вас таксама віншуем з гэтым вялікім Святам!

Крамбамбуля: Пакляніцеся, што сумленна, высакародна і прынцыпова будзеце
Судзіць, падводзіць вынікі нашага музычнага Суперканцэрту.

Камандоры (хорам): Клянемся! Клянемся! Клянемся!

Лявон Рок-Рокскі: На сцэну выходзіць ...

 

Колькасць прачытаўшых: 3498
Колькасць вогдукаў: 0

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007