Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Беларуская застольная
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека

Беларуская застольная

Ёсць на стале закуска.
Ёсць пірагі з індзейкаю.
Я-БЕЛАРУС. Ты-БЕЛАРУСКА.
Дык давай-пагэйкаем!
Прыпеў:

Гэй-гэй,Божа светлы,яркі!
Гэй-гэй, свяці для ўсіх!
Гэй-гэй, напоўнім чаркі!
Гэй-гэй,асушым іх!

Плыў карабель па хвалях.
Сонца гарэла над рэйкамі.
Дзе толькі мы ні пабывалі!
Дык давай-пагэйкаем!

Прыпеў:

Мы ў далёкіх краінах
Помнім Бабруйск з Вілейкаю.
Родныя сняцца нам мясціны.
Дык давай-пагэйкаем!

Прыпеў:

Зноў за сталом нявузкім
Дружнай сядзім сямейкаю.
Я-БЕЛАРУС. ТЫ-БЕЛАРУСКА.
Дык давай-пагэйкаем!

Прыпеў: Гэй-гэй, Божа светлы,яркі!
Гэй-гэй,свяці для ўсіх!
Гэй-гэй,напоўнім чаркі!
Гэй-гэй,асушым іх!

 

Колькасць прачытаўшых: 3961
Колькасць вогдукаў: 0

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007