Русский
Проза
Паэзія
Герадоцінкі
Песні
Публіцыстыка
Для дзяцей
Аўдыё
Сцяпан Дайнека
Навуковыя публікацыі
Праект гімна горада Мінска
Праект гімна Рэспублікі Беларусь

Праект гімна Рэспублікі Беларусь

Музыка Нестара Сакалоўскага

 

Мы, беларусы, дружным саюзам

Братніх народаў вольна жывём.

Спелыя нівы слаўнай Радзімы

Шчасце і радасць прыносяць у дом.

 

Прыпеў: Будзе заўсёды люд наш свабодны

Новых стагоддзяў бачыць усход.

Мужны, імклівы, мудры, руплівы,

Вечна жыві, беларускі народ!

 

Цяжкай дарогай да перамогі

Продкі наперад нястомна ішлі.

Самы найлепшы – край незалежны

Дзецям з любоўю перадалі.

 

Прыпеў: Будзе заўсёды люд наш свабодны

Новых стагоддзяў бачыць усход.

Мужны, імклівы, мудры, руплівы,

Вечна жыві, беларускі народ!

 

Колькасць прачытаўшых: 1644
Колькасць вогдукаў: 1

Напiсаць водгук:
Аўтар:
*E-mail:
*Назва:

Увядзiце код, які ўказаны на малюнку
Тэкст:
Галоўная Пошук Пошта Мапа сайта Гасцявая кнiга
Стварэнне сайта - ArtisMedia
© Леанiд Дайнека, 2007